Беражы і ахоўвай
Залатыя правы
Нашай роднае мовы,-
І ты вечна жывы.
Максім Лужанін

Гэтыя палымяныя словы Максіма Лужаніна сталі нам, нашчадкам роднай зямлі, дэвізам і наказам, каб мы беражна адносіліся і захоўвалі тое, што зараз маем.
14 красавіка вучні 9 “Б” падрыхтавалі і правялі вусны часопіс “Запаветныя словы пра родную мову”.
Удзельнікі мерапрыемства звярнуліся да выказванняў пра родную мову вядомых беларускіх аўтараў , прайшліся па старонках беларускай паэзіі, чыталі вершы розных гадоў выдання і выказвалі свае адносіны да ўсяго, што іх зацікавіла.
А калі бачыш зацікаўленыя вочы вучняў, то разумееш, што наша мова будзе жыць!